Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Школа вчера и сегодня

Дата: 23 сентября 2015 в 08:55, Обновлено 9 апреля в 10:33

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гнезнаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» пачынае адлік свайго часу з 1902 года. Тады ён уяўляў сабой невялікую школу пры касцёле, у якой працавала 3 пачатковых класа.
У 1935 году з'явіўся новы школьны будынак. Першым дырэктарам новай пачатковай школы быў Юзэф Дмухоўскі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны школа служыла майстэрні, у якой знаходзілася нямецкая рамонтная брыгада, а пасля вызвалення Ваўкавышчыны ў ёй быў шпіталь для савецкіх салдат.
З 1950 году школа неаднаразова мяняла свой статус: была сямігодкай, васьмігодкай, дзесяцігодкай, пашырала спектр адукацыйных паслуг.
Сучасны будынак школы на 392 навучальных месцы пабудавана ў 1980 годзе. Сярод выпускнікоў школы шмат настаўнікаў, інжынераў, медыцынскіх работнікаў, аграномаў, заатэхнікаў.
Сёння ў школе навучаецца 130 вучняў, з якімі працуе больш за 30 настаўнікаў. Большасць настаўнікаў з'яўляюцца выпускнікамі школы.
З 1988 года школа далучыла да сябе педагагічны і дзіцячы калектывы ясляў-сада і атрымала новы статус «Школа-сад».
У 2008 годзе школа атрымала статус «Вучэбна-педагагічны комплекс».
У 2009 годзе школа атрымала статус Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гнезнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа».
З мэтай рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008г. «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі» у школе працуюць шматлікія гурткі і факультатыўныя заняткі, арганізаваны дадатковыя платныя адукацыйныя паслугі. Настаўнікі школы ў сваёй педагагічнай дзейнасці выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.