Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

Из опыта работы

Дата: 29 июля 2015 в 13:00, Обновлено 25 сентября в 12:00

“Выкарыстанне комплекснага аналізу тэксту на ўроках беларускай мовы

для развіцця камунікатыўных уменняў вучняў на ІІ ступені навучання”

( З вопыту работы настаўніка беларускай мовы і літаратуры Баранавай І.В.)

Нарматыўныя дакументы вызначаюць адну з асноўных задач навучання беларускай мове – “фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя)”. Можна з упэўненасцю сказаць, што камунікатыўныя ўменні запатрабаваны сённяшнім грамадствам і з’яўляюцца вызначальнымі ў працэсе самавыражэння асобы. Камунікатыўна актыўная асоба павінна ўмець якасна ўспрымаць інфармацыю, перапрацоўваць яе, умець дакладна, вобразна выражаць думкі ў працэсе зносін.

         Разам з тым, практыка працы паказвае, што ўрокі беларускай мовы не адносяцца да ліку “любімых”, у навучэнцаў вельмі часта адсутнічае камунікатыўная матывацыя, што перашкаджае ў навучанні. У іх слаба развіты камунікатыўныя ўменні, яны не заўсёды могуць  свабодна аргументаваць свае думкі, рабіць вывады. Узнікаюць цяжкасці ў стварэнні самастойных выказванняў.

         Адным з эфектыўных сродкаў развіцця камунікатыўных уменняў вучняў на ўроках беларускай мовы з’яўляецца комплексны аналіз тэксту. Комплексны аналіз тэксту перадае сучасны падыход да навучання беларускай мове на тэкставай аснове. Такая накіраванасць у навучанні дазваляе не толькі фарміраваць граматычныя і правапісныя ўменні і навыкі, развіваць здольнасць абагульняць і сістэматызаваць вывучаны матэрыял, але і садзейнічае развіццю камунікатыўных уменняў вучняў: аналіз тэксту на аснове маўленчых паняццяў, яго зместу і будовы, разуменне тэксту, уменне ствараць выказванне ў працэсе вуснага ці пісьмовага аналізу тэксту.

             Праца па фарміраванні вопыту выкарыстання комплекснага аналізу тэксту на ўроках беларускай мовы для развіцця камунікатыўных уменняў вучняў на ІІ ступені навучання працягвалася пяць гадоў у наступнай паслядоўнасці: вывучэнне псіхолага-педагагічнай і метадычнай літаратуры па дадзенай праблеме і распрацоўка сістэмы дзейнасці па развіцці камунікатыўных уменняў вучняў, выкарыстанне распрацаванай сістэмы ва ўласнай педагагічнай практыцы, аналіз вынікаў, абагульненне, апісанне і распаўсюджванне вопыту.

             Аналіз працэсу і вынікаў вопыту дазваляе зрабіць вывад, што комплексны аналіз тэксту – гэта не толькі цікавы, але і надзвычай карысны від работы, пры якім ажыццяўляецца сістэмны падыход да вывучэння мовы. Па-першае, комплексны аналіз тэксту садзейнічае засваенню вучнямі маўленчых паняццяў (тэкст, тыпы, стылі маўлення). Па-другое, уменне выказваць і аргументаваць сваю думку, сваё меркаванне пры аналізе тэксту спрыяе развіццю камунікатыўных уменняў вучняў, уменняў успрымаць і аналізаваць змест чужых выказванняў (пісьмовых тэкстаў), а таксама ствараць уласныя выказванні ў вуснай і пісьмовай форме. Па-трэцяе, дазваляе сістэматызаваць веды вучняў па ўсіх раздзелах школьнага курса беларускай мовы.

             Вучні, працуючы над аналізам тэксту, выконваюць не рэпрадуктыўную, а даследчую работу, якая патрабуе ад іх не толькі тэарэтычных ведаў, але і добра развітага адчування мовы.

             Зразумела, што развіць камунікатыўныя ўменні вучняў за адзін урок немагчыма. Гэта вельмі складаны і працяглы працэс. Таму толькі сістэматычнае выкарыстанне і выкананне падобных практыкаванняў стварае непарыўнасць развіцця мовы школьнікаў. Дадзены падыход у працы з тэкстам выкарыстоўваецца як на асобна ўзятым уроку беларускай мовы або яго частцы, так і ў сістэме ўрокаў. Яго можна выкарыстоўваць на ўроках у сярэдніх, старэйшых класах, з поспехам можа выкарыстоўвацца і настаўнікамі пачатковых класаў.

 

 «РАЗВІЦЦЁ ПАЗНАВАЛЬНАГА ІНТАРЭСУ МАЛОДШЫХ ШКОЛЬНІКАЎ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ НА ЎРОКАХ «ЧАЛАВЕК І СВЕТ»»

Развіццё пазнавальных інтарэсаў дзіцяці ў працэсе яго навучання ў малодшых класах – адзін з важнейшых фартараў паспяховасці вучэння, прычым не толькі на першай ступені, але і на другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Пад уздзеяннем пазнавальнага інтарэсу дзеці стараюцца знайсці новыя бакі ў прадмеце, якія прыцягваюць іх увагу, спрабуюць устанавіць больш глыбокія сувязі і адносіны паміж рознымі з’явамі. Вывучэнне ў школьнай праграме вучэбнага прадмета «Чалавек і свет» стварае цудоўныя ўмовы для развіцця назіральнасці, увагі, памяці, уяўлення, лагічнага мыслення. Вучні атрымліваюць магчымасць засвоіць правілы паводзін у розных жыццёвых сітуацыях, засвоіць экалагічную грамату, правілы паводзін у прыродзе, грамадстве.

Для таго, каб павысіць пазнавальны інтарэс малодшых школьнікаў да навакольнага асяроддзя, зрабіць кожны ўрок больш яркім, незвычайным, эмацыянальна насычаным, актывізаваць пазнавальную дзейнасць малодшых школьнікаў, развіваць станоўчую матывацыю вучэння, адвольную ўвагу, павялічыць працаздольнасць вучняў, я стараюся на кожным этапе ўрока выкарыстоўваць розныя дыдактычныя гульні.

Уключэнне ва ўрок дыдактычных гульняў і гульнявых момантаў робіць працэс навучання цікавым і займальным, стварае ў дзяцей бадзёры рабочы настрой, аблягчае пераадоленне цяжкасцей у засваенні вучэбнага матэрыялу. Разнастайныя гульнявыя дзеянні падтрымліваюць і ўзмацняюць інтарэс дзяцей да вучэбнага прадмета. Дыдактычная гульня не самамэта на ўроку, а сродак навучання і выхавання. Гульню не трэба блытаць з забавай, не варта разглядаць яе як дзейнасць, якая дастаўляе задавальненне радзі здавальнення. На дыдактычную гульню трэба глядзець як на від пераўтваральнай творчай дзейнасці ў цеснай сувязі з іншымі відамі вучэбнай работы. Дыдактычная гульня па навакольным асяродзі з’яўляецца практычнай дзейнасцю, у якой дзеці выкарыстоўваюць веды, атрыманыя не толькі на ўроках, але таксама і ў працэсе вывучэння іншых вучэбных дысцыплін і з жыццёвага вопыту.

Дыдактычныя гульні – спаборніцтвы паміж вучнямі па раней узгодненым правілам гульні, якія выкарыстоўваюцца для дасягнення пэўных дыдактычных мэт.

У залежнасці ад дыдактычных мэт, гульні можна раздзяліць па структурным элементам урока:

а) гульні для вывучэння новага матэрыялу;

б) гульні для замацавання;

в) гульні для праверкі ведаў;

г) абагульняючыя гульні;

д) рэлаксацыйныя гульні-паўзы.

Я распрацавала сістэму гульняў для І-ІІІ класаў па прадмету «Чалавек і свет», якія магу выкарыстоўваць на кожным этапе урока для павышэння пазнавальнага інтарэсу вучняў. У сістэму ўнесены як даўно знаёмыя гульні, так і аўтарскія.

Гульні на першым этапе (1 клас).

Праблема пазнавальнага інтарэсу асабліва адчуваецца ў першым класе. Пераход ад гульні ў дашкольнай установе да сур’ёзных заняткаў у школе вельмі адчувальны. Для актуалізацыі ведаў дзяцей у пачатку урока выкарыстоўваю гульні «Праўда-няпраўда», «Вяршкі і карэньчыкі», «Чые дзеткі?», «Лістапад».

Калі сцвярджэнне правільна – дзеці хлопаюць у далоні, калі не – топаюць нагамі. Гульні «Знайдзі лішняе», «Экскурсія па лесе» дапамагае ў пастаноўцы праблемнага пытання. Гульні «Лесвічка» і «Аукцыён» праводзяцца на этапе падвядзення вынікаў. Часта на ўроках у першым класе я выкарыстоўваю рухомыя гульні ў якасці дынамічнай паўзы.

Гульні на другім этапе (2 клас).

Галоўная задача на гэтым этапе: развіваць адвольны інтарэс да навакольнага асяроддзя. Дыдактычныя заданні на дадзеным этапе носяць больш развіваючы характар.

Гульня «Так-не» праводзіцца таксама ў выгледзе тэста, дзе замест слова «так» ставяць «+», а замест «не» – «-». Аўтарская гульня «Фантастычны кактэль»: настаўнік расказвае гісторыю, у якую унесены фантастычныя моманты. Вучні азначаюць неверагодныя выказванні. Аўтарская гульня «Размаўляюць насякомыя» (звяры, птушкі, рыбы). Настаўнік: - Уявіце сабе, што насякомыя загаварылі. Здагадайцеся па апісанню, аб якім насякомым ідзе гаворка?

Гульню «Карысна – некарысна» можна правесці як дынамічную з мячом. Настаўнік кідае мячык дзіцяці і называе прадукт ці напітак, а вучань, злавіўшы мячык, павінен адказаць, карысна гэта ці не. Гульню можна ускладніць, калі дзеці будуць гаварыць, чаму гэты прадукт не карысны ці карысны.

Гульня «Экалагічная дапамога» праводзіцца на этапе паўтарэння і замацавання ведаў. Гульня «Графічны дыктант» дапамагае сканцэнтрыраваць увагу, прасачыць за ўзроўнем засваення матэрыялу.

Гульні на трэцім этапе (3 клас).

Урокі ў трэцім класе па структуры адрозніваюцца ад урокаў першага класа і нават другога. Павялічваецца аб’ём самастойнай работы, ускладняецца матэрыял. Вучні часцей праяўляюць валявыя намаганні пры вывучэнні навакольнага асяроддзя на уроках «Чалавек і свет». І на дадзеных уроках ёсць месца для дыдактычнай гульні. Пераважаюць славесныя гульні. Гульні «Назаві адным словам», «Назаві чацвёртае» праводзяцца з мэтай актуалізацыі асноўных прыродаведчых паняццяў. Настаўнік: -Я буду называць групы слоў, а вы назавіце іх адным словам: -камень, сонца, рака, пясок  – гэта… . Гульня   «Лагічны ланцужок». У гэту гульню гуляюць дзеці ўсяго класа. Настаўнік рыхтуе картачкі па тэме, дзе напісана толькі адно слова. На некалькіх картачках напісаны абагульняючыя словы або словазлучэнні, якія даюць назву ўсяму ланцужку. Дзеці на выбар бяруць картачкі, якія ляжаць перавернутыя на стале, і выстройваюць лагічны ланцужок. Пасля таго, як дзеці выстраілі свой ланцужок, яны абмяркоўваюць, а потым тлумачаць, чаму гэтыя словы да дадзенага ланцужка падыходзяць. Гульня «Здзіві». Вучні знаходзяць дома або на ўроку з дадатковага матэрыялу цікавыя весткі аб прапануемым прадмеце. Перамагае той, чыя інфармацыя самая цікавая. Аўтарская гульня  «Адарві пялёстак». На пялёстках запісаны пытанні па пройдзенай тэме. Вучні адрываюць пялёстак і адказваюць на пытанне. Можна вар’іраваць: вучань адрывае пялёстак і задае пытанне сябру. Гульня  «Лагічная сетка» складаецца з квадрата, які раздзелены на маленькія квадрацікі, дзе запісаны літары. Патрэбна знайсці слова па тэме.

Гульні стараюся праводзіць выразна. Пры распрацоўцы гульні стараюся, каб дзеці яе ўспрымалі менавіта як заданні, але пры гэтым гуляючы. Гульнявая дзейнасць як элемент урока можа прымяняцца на любым яго этапе  – ад праверкі дамашняга задання да выканання праверачнай работы і абагульнення.

Распрацаваны мной комплекс дыдактычных гульняў даў станоўчы рэзультат. Дзеці сталі больш актыўна адказваць на пытанні. Пры выкананні творчых заданняў і практыкаванняўсталі больш праяўляць самастойнасць (не пад прымусам, а па жаданню), сталі праяўляць ініцыятыву і зацікаўленасць, чытаць дадатковую літаратуру. У класе палепшылася паспяховасць, знізілася псіхалагічная нагрузка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.