Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

История школы

Дата: 8 июля 2016 в 15:33, Обновлено 21 октября 2017 в 10:45

Гісторыя Гнезнаўскай школы

У пачатку 1902 г. у Гнезна была адкрыта пачатковая трохкласная школа, якая працавала пры касцёле і была поўнасцю пад наглядам і кантролем святара. Школу наведвалі дзеці з вёсак Янышы, Косцевічы, Цімахі, Галынка.

Будынак Гнезнаўскай школы ў 1902 – 1934 гг.

У 1935 г. з`явіўся новы школьны будынак, які ў 1939 г. наведвала больш за 120 дзяцей. Першым дырэктарам новай пачатковай школы быў Юзаф Дзмухоўскі.

Будынак Гнезнаўскай школы ў 1935 – 1980 гг.

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў будынку школы размяшчалася нямецкая рамонтная брыгада. Адразу ж пасля вызвалення Ваўкавышчыны ад нямецкіх войскаў тут размяшчаўся шпіталь для савецкіх воінаў, а навучанне ў гэты час вялося ў арандуемых будынках. У 1946 г. будынак вярнулі школе. З 1950 г. школа становіцца сямігодкай, у якой працавалі 12 настаўнікаў: З.З. Дарафеева, І.М. Шапавалава, В.У. Рыбак, М.Т. Белавусава, І.Е. Бойка і іншыя.

Настаўнікі школы ў пачатку 1950 – х гг.

Першы выпуск Гнезнаўскай сямігодкі адбыўся ў чэрвені 1952 г. Сучасны будынак школы на 392 навучальных месца быў пабудаваны ў 1980 г. У 1982 г. школа становіцца сярэдняй. Дырэктарам школы ў перыяд з 1987 г. па 2005 г. быў А.А. Сімановіч. На сённяшні дзень у школе 71 вучань і 24 настаўніка. Некаторыя настаўнікі з`яўляюцца выпускнікамі школы. У 2008 г. школа атрымала статус «Вучэбна-педагагічны комплекс». У 2009 г. школа атрымала статус Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Гнезнаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа». З мэтай рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі» у школе працуюць шматлікія гурткі, арганізаваны факультатыўныя заняткі. Настаўнікі школы ў сваёй педагагічнай дзейнасці выкарыстоўваюць навейшыя тэхналогіі.

Школа вчера и сегодня

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.