Новости проекта
Отвечаем на ваши вопросы!
Важные моменты в Инструктивно-методическом письме
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!

1 этап республиканской олимпиады

Дата: 15 мая 2014 в 14:20, Обновлено 22 октября в 17:30

 Аб правядзенні ў 2018/2019 навучальным годзе першага (школьнага) этапe рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбных прадметах, зацверджанай пастановаю Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 лістапада 2003 г. № 73 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2018 г. № 83), на падставе загада галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 1 кастрычніка 2018 года № 269 “Аб правядзенні 1-3 этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах” і  на падставе загада ўпраўлення адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта ад 09.10.2018  № 460 “Аб правядзенні ў 2018/2019 навучальным годзе першага (школьнага) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах” 

ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць Палажэнне аб 1-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах вучняў устаноў агульнай сярэдняй, прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі (дадатак 1).

2. Правесці 13.10.2018 і 20.10.2018 першы (школьны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў агульнай сярэдняй адукацыі (далей – першы этап алімпіяды) у адпаведнасці з графікам правядзення тураў па адзіных тэкстах.

3. Зацвердзіць склад арганізацыйнага камітэта (дадатак 2) і склад журы (дадатак 3) для правядзення алімпіяды.

4. Намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Кароль Н.І.

4.1. арганізаваць правядзенне першага этапа алімпіяды па адзіных тэкстах упраўлення адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта ў наступныя тэрміны:

13.10.2018 – матэматыка, геаграфія, грамадазнаўства;

20.10.2018 – біялогія, беларуская мова, інфарматыка, працоўнае навучанне;

4.2. вызначыць час пачатку першага этапу алімпіяды па вучэбных прадметах:

13.10.2018 (субота) –  10.00;

20.10.2018 (субота)  –  10.00.

4.3. размеркаванне вучняў для ўдзелу ў першым этапе алімпіяды здзяйсняць згодна дадатка 4;

4.4. забяспечыць атрыманне тэкстаў, адказаў і рашэнняў заданняў па электроннай пошце ў дзень правядзення алімпіяды:

13.10.2018 (субота) –  заданні ў 08.00, адказы і рашэнні ў 11.30;

20.10.2018 (субота)  –  заданні ў 08.00, адказы і рашэнні ў 11.30.

4.5. прыняць да ведама, што першы этап алімпіяды па вучэбных прадметах складаецца з наступных відаў дзейнасці:

працоўнае навучанне, біялогія: практычны і тэарэтычны туры;

беларуская мовы і літаратура: комплексная работа, водгук, вуснае выказванне;

 матэматыка, грамадазнаўства, інфарматыка: тэарэтычны тур;

 геаграфія: тэарэтыка-практычны, мультымедыя-тэст;

4.6. прыняць да ведама, што ў сувязі з адсутнасцю прэтэндэнтаў, першы этап алімпіяды па астраноміі, фізіцы,  хіміі, нямецкай мове, рускай мове і літаратуры, гісторыі, фізічнай культуры і здароўю праводзіцца не будзе;

4.7. стварыць умовы, якія дазваляюць кожнаму вучню ўдзельнічаць у першым этапе алімпіяды па некалькіх вучэбных прадметах;

4.8. інфарміраваць вучняў і  іх законных прадстаўнікоў аб магчымых інтэлектуальных і псіхалагічных нагрузках, якія звязаны з удзелам вучняў у першым этапе алімпіяды па двух вучэбных прадметах;

4.9. у мэтах бяспекі жыцця дзяцей і стварэння роўных умоў пры правядзенні першага этапа алімпіяды па працоўным навучанні, біялогіі забяспечыць захаванне правіл тэхнікі бяспекі ў час правядзення практычнага тура. Забяспечыць вучэбныя майстэрні і лабараторыі матэрыяламі, інструментамі, прыстасаваннямі і вучэбным абсталяваннем у адпаведнасці з зацверджаным пералікам;

4.10. забяспечыць туры школьнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, геаграфіі, інфарматыцы тэхнічнымі сродкамі ў адпаведнасці з парадкам правядзення;

4.11. правесці нараду арганізацыйнага камітэта па пытанні арганізацыі і правядзеніі першага этапа алімпіяды 12 кастрычніка ў 13.40;

4.12. вызначыць вучэбныя кабінеты для правядзенняя першага этапа алімпіяды;

4. 13. прадаставіць ў раённы аргкамітэт пратаколы (у папяровым і электронным  варыянце) да:

16.10.2018 – па матэматыцы, грамадазнаўству, геаграфіі;

23.10.2018 – па беларускай мове і літаратуры, біялогіі, інфарматыцы, працоўным навучанні.

5. Арганізацыйнаму камітэту:

5.1. забяспечыць канфідэнцыяльнасць, тыражыраванне і захаванне заданняў алімпіяды;

5.2. да 12 кастрычніка распрацаваць і зацвердзіць парадак правядзення алімпіяды (асобна па кожным прадмеце);

5.3. здзейсніць кантроль за правядзенням алімпіяды;

5.4. арганізаваць дзяжурства ў час правядзення алімпіяды. Назначыць дзяжурнымі наступных педагогаў:

13.10.2018 –Цюхай С.С.;Навасад Я.В.;

20.10.2018 – Цюхай С.С., Навасад Я.В.;

5.5. размясціць інфармацыю аб рассадцы вучняў на дзвярах кабінетаў;

5.6. арганізаваць пітны рэжым падчас правядзення алімпіяды.

6. Старшыні журы па кожным прадмеце прадаставіць у аргкамітэт пратаколы правядзення алімпіяды ў дзень правядзення алімпіяды.

7. Назначыць адказнымі за суправаджэнне тураў алімпіяды па вучэбных прадметах у кабінетах:

13.10.2018

матэматыка, геаграфія, грамадазнаўства - Канюк В.Л., кабінет №30;

геаграфія (мультымедыя - тур) - Дубай Т.П., кабінет №2.

20.10.2018

біялогія, беларуская мова і літаратура, працоўнае навучанне (тэрэтычны тур) - Канюк В.Л., кабінет №30;

працоўнае навучанне (практычны тур) - Гойла Л.М., кабінет №15;

інфарматыка - Дубай Т.П., кабінет №2.

8. Адказнаму за сайт Шаракову М.І. размясціць на сайце ўстановы адукацыі інфармацыю аб правядзенні і выніках алімпіяды.

9. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Кароль Н.І.


ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ

1. Положение о 1 этапе республиканской олимпиады по учебным предметам учащихся учреждений общего среднего образования (далее - этапы олимпиады) определяет:

цели и задачи этапов олимпиады;

порядок ее организации и проведения;

порядок подведения итогов этапов олимпиады;

порядок формирования и подготовки команд для участия в этапе олимпиады;

финансирование этапов олимпиады.

2. 1 этап олимпиады проводится с целью выявления и поддержки наиболее способных, одаренных учащихся учреждений общего среднего образования (далее – учреждения образования).

3. Основными задачами этапа олимпиады являются:

повышение интереса учащихся к изучаемым предметам, развитие их творческих способностей, углубление теоретических знаний и практических умений, содействие самореализации личности; 

реализация идеи непрерывного образования путем подготовки одаренной учащейся молодежи для продолжения обучения в учреждениях высшего образования;

стимулирование деятельности педагогических коллективов по развитию способностей одаренных учащихся;

активизация работы факультативных занятий, кружков, других форм внеклассной и внешкольной работы с учащейся молодежью;

пропаганда научных знаний и развитие интереса  учащихся к научной деятельности;

подготовка учащихся к участию в республиканских олимпиадах.

4. 1 Этап олимпиады проводится по следующим учебным предметам: белорусскому, русскому, немецкому языку, математике, физике, астрономии, информатике, биологии, химии, географии, истории, обществоведению, трудовому обучению, физической культуре и здоровью.

5. Для обеспечения проведения 1 этапа олимпиады привлекаются специалисты учреждения общего среднего образования.


Склад арганізацыйнага камітэту

Кароль Н.І..

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце,

старшыня аргкамітэта

матэматыка, біялогія, геаграфія, працоўнае навучанне

Канюк В.Л.

настаўнік нямецкай мовы, намеснік старшыні аргкамітэта

беларуская мова і літаратура, інфарматыка,

грамадазнаўства

Крупта М.В.

педагог-арганізатар, член аргкамітэта


Склад журы першага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў агульнай сярэдняй адукацыі

№ п/п

Прадмет

Склад журы

1.

Беларуская мова і літаратура

Старшыня журы: Астроўская І.А.

Члены журы: Баранава І.В., Малашкевіч Ю.В.

2.

Геаграфія

Старшыня журы: Астроўская І.А.

Члены журы: Лойка Н.М., Брусянкова А.Л.

3.

Грамадазнаўства

Старшыня журы: Астроўская І.А.

Члены журы: Каляда В.Ю., Баранава І.В.

4.

Матэматыка

Старшыня журы: Астроўская І.А.

Члены журы: Даніловіч А.Л., Шаракоў М.І.

5.

Біялогія

Старшыня журы: Астроўская І.А.

Члены журы: Брусянкова А.Л., Лойка Н.М.

6.

Працоўнае навучанне

Старшыня журы: Астроўская І.А.

Члены журы: Алендар Л.В., Каляда В.Ю.

7.

Інфарматыка

Старшыня журы: Астроўская І.А.

Члены журы: Даніловіч А.Л., Шаракоў М.І.


Размеркаванне вучняў для ўдзелу ў першым этапе рэспубліканскай алімпіядзе

Вучэбны прадмет

Дзяленне на групы для выканання алімпіядных заданняў

Беларуская мова і літаратура

Біялогія

Геаграфія

Вучні IX, X класаў

Грамадазнаўства

Вучні X класа

Матэматыка

Вучні VIII, IX, X класаў

Працоўнае навучанне

Інфарматыка

Вучні V, VI, VII, VIII, IX класаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.